Старшыня Белстата Іна Мядзведзева захапляецца "Формулай 1" (відэа)

Старшыня Белстата Іна Мядзведзева захапляецца "Формулай 1" (відэа)

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева захапляецца "Формулай 1". Пра гэта яна распавяла ў праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1".

"Маё захапленне ў большай ступені звязана з літаратурай, мастацтвам, музыкай і "Формулай 1", — сказала Мядзведзева. Паводле яе слоў, яна не толькі сочыць за этапамі "Формулы 1", але на некаторых прысутнічала. Кіраўніцу Белстата захопліваюць роў матораў і абгоны — "усё гэта глядзіцца на адным дыханні". Яна прызналася, што раней заўзела за легендарнага Міхаэля Шумахера.

Іна Мядзведзева таксама любіць футбол. Яна была адзіным дзіцём у сям'і, і гэтае захапленне ёй перадалося ад бацькі. Заўзее Мядзведзева за БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі