Статкевіч правёў мітынг. На плошчы Свабоды сабралося каля 300 чалавек (онлайн)

Статкевіч правёў мітынг. На плошчы Свабоды сабралося каля 300 чалавек (онлайн)

Мікалай Статкевіч, экс-палітвязень, сёння правёў чарговую сустрэчу з выбарцамі, на гэты раз на плошчы Свабоды ў Мінску. Яна пачалася а 18-й гадзіне. На яе ён запрасіў і Аляксандра Лукашэнку, дзейнага кіраўніка дзяржавы і кандыдата ў прэзідэнты. Для яго Статкевіч падрыхтаваў вострыя пытанні.

За мінулую такую сустрэчу з выбарцамі, якая прайшла ў Мінску каля ГУМа, суд аштрафаваў Мікалая Статкевіча на 7 млн 200 тысяч рублёў, паколькі акцыя была несанкцыянаваная.

Сёння ў інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што разгон сённяшняй акцыі Статкевіча негатыўна адаб’ецца на ацэнцы прэзідэнцкіх выбараў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі