Статкевіча будуць судзіць разам з Ціханоўскім і Лосікам

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Мікалая Статкевіча будуць судзіць разам з Сяргеем Ціханоўскім і Ігарам Лосікам. Кожнага з іх абвінавачваюць па частцы першай артыкула 293 КК (аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады). Палітвязень распавёў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч, што матэрыялы справы займаюць 110 тамоў.

“Сутнасць "злачынства" апісана ў "абвінавачванні" надзвычай шматслоўна і заблытана. Але коратка яго можна апісаць так: нашы крытычныя да ўлады выказванні ў Інтэрнэце выклікалі рост пратэстных настрояў і прывялі да збора "неарганізаванай масы людзей", якія здзейснілі "масавыя беспарадкі". Значыць, мы — арганізатары гэтых "беспарадкаў". Логіка!”, — піша Статкевіч.

За "арганізацыю масавых беспарадкаў" фігурантам справы пагражае да 7 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі