Статыстыка па каранавірусе: у Беларусі зноў 5 памерлых за суткі
У Беларусі на 3 верасня зарэгістраваныя 72 тысячы 302 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта на 161 чалавек больш, чым 2 верасня. За суткі памерла пяць чалавекі (2 верасня была такая ж лічба памерлых), усяго 696 пацыентаў.
Праведзена 1 554 129 тэстаў (+10163).
Здаровы і выпісаныя 71 тысяч 205 пацыентаў (+305), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.