Стаў вядомы кошт расійскага газу для Беларусі

Стаў вядомы кошт расійскага газу для Беларусі

Расійскі газ пакуль што па-ранейшаму будзе каштаваць для Беларусі 132 долары за 1000 кубаметраў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Мир 24" паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што на рынку прадавец хоча прадаць свой тавар даражэй, а пакупнік — купіць танней. Але, па словах Кабякова, Беларусь і Расія знайшлі выйсце ў падыходах, зыходзячы з пагадненняў, падпісаных у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. "Кошт такі, як ёсць — $132 за 1 тысячу куб.м, але нам падыходзяць спадарожныя рашэнні", — цытуе БЕЛТА заяву чыноўніка.

Таксама Кабякоў паведаміў, што ў 2019 годзе Беларусь і Расія павінны стварыць адзіны рынак электраэнергіі, а ў 2025-м — адзіны рынак нафты і газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі