Стаў вядомы сапернік зборнай Беларусі па пляжным футболе

У Італіі беларусы толькі перамагаюць

У Італіі беларусы толькі перамагаюць / t.me/mst_gov_by/

Стаў вядомы сапернік зборнай Беларусі па пляжным футболе. У чвэрцьфінале суперфіналу Еўралігі яна сустрэнецца з Эстоніяй. Матч прызначаны на 13 верасня, пачатак у 13:45.

Турнір праходзіць у Італіі. Зборная Беларусі выйграла ўсе тры матчы першага этапу: у Швейцарыі — 9:6, Малдовы — 8:0, Францыі — 6:3.

Летась беларусы заваявалі ў Еўралізе бронзу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі