Страйкам: адзін з пацярпелых на "Гродна Азоце" памёр

"Гродна Азот" / "Гродненский химик"
"Гродна Азот" / "Гродненский химик"

Адзін з прамысловых альпіністаў, якія працавалі на аб'ектах "Гродна Азот" і атруціліся газам, памёр. Пра гэта паведамляе страйкам прадпрыемства.

Паводле звестак страйкама, гэта Андрэй М. Пасля атручвання ён быў шпіталізаваны.

Прамысловыя альпіністы, якія трапілі ў бальніцу, — не супрацоўнікі "Гродна Азот", яны працавалі ў падраднай арганізацыі.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі