Студэнт-замежнік зваліўся з інтэрнацкага акна ў Мінску
Трагічнае здарэнне адбылося 23 верасня ў Студэнцкай вёсцы на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага Камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч, каля 17.30 каля аднаго з інтэрнатаў знайшлі цела замежнага студэнта з прыкметамі падзення з вышыні.
Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску праводзіць праверку па гэтым факце, перадае БЕЛТА.
Паводле інфармацыі партала tut.by, загінулы студэнт — ураджэнец Туркменістана, ён вучыўся на другім курсе Лінгвістычнага ўніверсітэта. Хлопец жыў у Беларусі трэці год спярша вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні).
паведамляецца, што загінулы жыў на 13-м паверсе, але пакуль не ўстаноўлена, з акна якога паверха ён выпаў. Таксама вядома, што ў пятніцу малады чалавек прысутнічаў на занятках.