Студэнтцы пагражаюць за збор подпісаў у падтрымку Таццяны Шапуцькі

Студэнтцы 2-га курса юрыдычнага факультэта БДУ Марыі Квіцінскай пагражаюць за збор подпісаў у падтрымку адлічанай Таццяны Шапуцькі. Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", Квіцінская — аднагрупніца Шапуцькі. Днямі яе маці патэлефанавалі незнаёмыя людзі, якія параілі адгаварыць дачку "лезці ў гэтую сітуацыю", ды пагражалі праблемамі.

Раней Марыя Квіцінская атрымлівала пагрозы падчас збору подпісаў у студэнцкім інтэрнаце.

Нагадаем, Таццяну Шапуцька выключылі з другога курса юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы Ўсходняга Партнерства, які праходзіў у Брусэлі 16-17 лістапада. На Форуме Таццяна была адной з 27 запрошаных ад Беларусі прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый і прадстаўляла міжнародную арганізацыю "Малады Фронт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі