СТВ выдалілі з youtube відэа кастынгаў "Міс Мінск"
Выдалілі ўсе відэа, не толькі тое, дзе дзяўчыны танчылі go-go.
Еўрарадыё заўважыла, што на кастынгах некаторыя дзяўчыны танчылі перад журы эратычныя танцы. Атрымоўваецца, што арганізатары "Міс Мінск" ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go. Але пазней гэтае відэа знікла з youtube. На адным з відэа адбору, дзяўчына прызнаецца, што танчыць go-go і пастановачныя танцы.
"Вы паводле прафесіі займаліся народнымі танцамі, а цяпер танчыце go-go. А давайце хоць раз за дзень паглядзім народныя танцы", — кажа журы дзяўчыне.
Праўда, потым яе разам з сяброўкай просяць паказаць шпагат і ўсё, на што яны здольныя. Інфармуецца, што ролік быў выдалены карыстальнікам.