Аўтар "Сімпсанаў" Мэт Грэйнінг здымае новы серыял — пра прынцэсу-алкагалічку
Стваральнік папулярных мультсерыялаў "Сімпсаны" і "Футурама" Мэт Грэйнінг здымае новы анімацыйны серыял. Заказчыкам выступае стрымінгавы сервіс Netflix. Кампанія замовіла ў Грэйнінга адразу два сезона — агулам 20 эпізодаў, паведамляе CNN.
Серыял называецца "Расчараванне" (Disenchantment). У ім вядзецца пра маладую прынцэсу, якая мае праблемы з алкаголем. Дзея "Расчаравання" разгортваецца ў казачным каралеўстве Дрымлэнд, а галоўнымі героямі анімацыі, акрамя прынцэсы Бін, будуць яе сябра-эльф Эльфа і яе асабісты дэман Люсі.
"У выніку, "Расчараванне" будзе распавядаць пра жыццё і смерць, каханне і сэкс, а таксама пра тое, як працягваць смяяцца ў свеце, поўным пакутаў і ідыётаў, нягледзячы на ўсё, што кажуць старэйшыя, чараўнікі і іншых прыдуркі", — распавёў пра свой новы серыял Мэт Грэйнінг.
Першы сезон "Расчаравання" Netflix пакажа ў 2018 годзе. Чакаецца, што сэрвіс выкладзе адразу 10 серый.