Стваральнікі гульні "World of tanks" зладзілі рэальны танкавы бой (фота)
На "Лініі Сталіна" ў нядзелю, 8 верасня, адсвяткавалі дзень танкіста.
У гісторыка-культурны комплекс прыехалі каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку і шматлікія госці з замежжа. Галоўнай падзеяй свята стала рэканструкцыя танкавай бітвы часоў Другой сусветнай вайны.
Адзначым, што "World of tanks" ладзіць падобнае мерапрыемства ўжо трэці год запар.