Стынг едзе з канцэртам у Беларусь

Стынг едзе з канцэртам у Беларусь

У Мінск з канцэртам прыедзе славуты спявак Стынг: яго канцэрт пройдзе 8 кастрычніка ў "Мінск-Арэне". Брытанскі музыка наведае Мінск у рамках сусветнага турнэ з праграмай "57th & 9th". На канцэрце ён плануе выканаць таксама і старыя хіты. 

Новы студыйны альбом Стынга пад назвай "57th & 9th" выйшаў 11 лістапада 2016 года. У яго ўвайшлі дзесяць песень. Назву альбом атрымаў дзякуючы скрыжаванню дзвюх вуліц — 57-й і 9-й. Міма скрыжавання гэтых вуліцаў Стынг праходзіў штодня кожны дзень па дарозе ў студыю. 

Падчас папярэдняга прыезду ў Мінск Стынг далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, якую вялі праваабаронцы з "Вясны". Тады ён запісаў адмысловы відэаролік, дзе заявіў:

"Прывітанне, мяне завуць Стынг, і я супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках, таму што я веру ў чалавечую годнасць. У Еўропе толькі адна краіна ўжывае смяротнае пакаранне, і гэтая краіна — Беларусь. Час гэта змяніць. Няхай ваш голас будзе пачуты, давайце спынім гэта раз і назаўсёды. Дзякуй!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі