Суд над бабруйскім актывістам БХД Яўгенам Васьковічам зноў адкладзены

Суд над бабруйскім актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Яўгенам Васьковічам зноў адкладзены паводле рашэння суддзі. Нагадаем, Васьковіч абвінавачваецца ў дробным хуліганстве, выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі і парушэнні парадку на стадыёне лядовага палаца “Бабруйск-Арэна”. 18 красавіка ён узняў на хакейным матчы ЗША-Беларусь бел-чырвона-белы сцяг і быў збіты ахоўнікамі.

У аўторак адразу пасля пачатку судовага паседжання суддзя звярнула ўвагу на адсутнасць неабходных сведкаў па справе. Менавіта з гэтай прычыны паседжанне і было перанесена на заўтра, 19 траўня.


Глядзі таксама: “Бабруйскі кур'ер” шукае сведкаў збіцця карэспандэнта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі