Суд над Кастусёвым, Фядутам, Зянковічам магчымы ў студзені-лютым

Суд над Кастусёвым, Фядутам, Зянковічам магчымы ў студзені-лютым

Судовы працэс па "справе аб змове" можа пачацца ў студзені-лютым 2022 года. Пра гэта піша "Наша Ніва" са словаў знаёмых Юрася Зянковіча — аднаго з абвінавачаных па гэтай справе.

Юрыста Юрася Зянковіча, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі ўвесну 2021-га. У фільме АНТ "Забіць прэзідэнта" сцвярджалася. што яны ўступілі ў змову з мэтай гвалтоўнай змены ўлады ў Беларусі. Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Дачка Кастусёва Кацярына кажа, што хадзіла да доктара, каб даведацца вынікі біяпсіі бацькі — у яго было падазрэнне на анкалагічнае захворванне.   

"Я прыйшла да доктара і, хоць і на словах пакуль, але ён мне пацвердзіў дыягназ. У бацькі рак прастаты. Пасля гэтага з аднаго боку стала больш трывожна: вельмі хочацца, каб блізкі чалавек даў хваробе рады. Але цяпер хоць з’явілася нейкая вызначанасць, і з кропкі А можна рухацца ў кропку Б, прымаць нейкія меры", — кажа Кацярына Кастусёва.

Яе бацьку трэба будзе зрабіць яшчэ некалькі УГД, атрымаць кансультацыю ўролага, пасля чаго будзе бачна, якое лячэнне прызначаць.

Кастусёва і Фядуту перавялі з турмы КДБ ("Амерыканкі") ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Жонка Фядуты Марына Шыбко кажа, што аніводнага ліста ад мужа з "Валадаркі" яшчэ не атрымала. Следчыя дзеянні з Фядутам не вяліся з лістапада.

Жонка Юрася Зянковіча ад каментароў адмовілася. А яго паплечнікі па партыі кажуць, што лісты ад яго да знаёмых не даходзяць — толькі крыху да бацькоў. Сам Юрась таксама практычна не атрымлівае лістоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі