Суд над Навальным

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

 

Прычынаў такога пераносу Замаскварэцкі суд Масквы не патлумачыў.

6 верасня на праспекце Сахарава ў расійскай сталіцы прайшоў мітынг-канцэрт прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага.

Расійскі апазіцыянер у суботу раніцай прыехаў з Кірава ў Маскву.

18 ліпеня на акцыях у падтрымку лідара расійскай апазіцыі ў Маскве затрымалі каля 200 чалавек.

18 ліпеня расійскі апазіцыянер атрымаў 5 гадоў калоніі і да ўступлення прысуду ў сілу будзе на свабодзе.

Раней паведамлялася пра 113 затрыманых.

Такую лічбу называюць грамадскія актывісты, якія займаюцца маніторынгам сітуацыі з затрыманымі падчас палітычных акцый.

Да расійскай амбасады прыйшлі вядомы актывіст Андрэй Кім і яшчэ два маладыя чалавекі.

Абвінавачанне нагадала, што прысуд не набыў законную моц, таму арышт незаконны.