“Ляпіс Трубяцкой” падтрымаў Навальнага (фота)

У якасці хэдлайнера на мітынгу выступіў беларускі гурт “Ляпіс Трубяцкой”. Беларусы перад гэтым заявілі, што за свой выступ яны грошай не атрымаюць.



Акрамя “Ляпіса Трубяцкога” на сцэну выходзілі “Несчастный случай”, Вася Абломаў, Владзі (Каста) ды іншыя.



Пад праліўным дажджом на мітынг прыйшло некалькі тысяч чалавек.



Канцэрт на Сахарава стаў апошняй сустрэчай Навальнага з выбаршчыкамі. Выбары мэра Масквы адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю, 8 верасня.


Фота: novayagazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі