Паліцыя адпусціла ўсіх прыхільнікаў Навальнага
18 ліпеня на акцыях у падтрымку лідара расійскай апазіцыі ў Маскве затрымалі каля 200 чалавек.
Сёння ўсіх актывістаў адпусцілі, паведамляе партал OVDinfo. Паводле звестак паліцыі, па выніках акцыі было заведзена 110 адміністрацыйных спраў.
Несанкцыянаваныя акцыі ў падтрымку Навальнага прайшлі ў некалькіх гарадах Расіі. Яны пачаліся пасля таго, як апазіцыянера асудзілі на 5 гадоў калоніі. У Маскве колькасць удзельнікаў акцыі вагалася ад 2,5 да 10 тысяч чалавек.
Нагадаем, што Аляксей Навальны сёння таксама быў адпушчаны з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе — да ўступлення прысуду ў сілу.