Навальны ўсё ж ідзе на выбары мэра Масквы

Там ён заявіў журналістам, што ў верасні пазмагаецца за пасаду мэра расійскай сталіцы. “Мы ідзем на выбары і мы пераможам”, — цытуе Аляксея Навальнага РИА Новости.



Ён падзякаваў сваім прыхільнікам і падкрэсліў, што без іх не здолеў бы выйсці на свабоду. Нагадаем, што 18 ліпеня Аляксея Навальнага разам з экс-дырэктарам кампаніі “Кіраўлес” Пятром Афіцэравым асудзілі на 5 гадоў турмы і арыштавалі ў залі суда. Гэты прысуд і арышт навальнага выклікаў хвалю пратэстаў сярод актывістаў расійскай апазіцыі. У Маскве і шэрагу іншых расійскіх гарадоў прайшлі акцыі салідарнасці з Навальным.



19 ліпеня пракуратура аспрэчыла ў судзе арышт Навальнага і Афіцэрава. Іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу.



На Аляксея Навальнага і яго брата Алега таксама заведзеная крымінальная справа аб махлярстве ў дачыненні кампаній “Іў Рашэ Усход” і “Міжрэгіянальная працэсінгавая кампанія”. У “Іў Рашэ”, паводле следства, скрадзеныя 55 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна 1,8 мільёна долараў), а “МПК” нанесеная шкода ў памеры не меней за 3,8 мільёна расійскіх рублёў (прыкладна 127 тысяч долараў). Усе гэтыя грошы, як мяркуе следства, браты патрацілі на ўласныя патрэбы і легалізацыю атрыманых злачынным шляхам сродкаў.



Праваабаронцы лічаць крымінальны пераслед Навальнага палітычна матываваным.

Фота: zyalt.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі