Пачынаецца суд над палітвязнем Паўлам Вінаградавым
10 сакавіка ў 10:30 пачнецца суд над палітвязнем Паўлам Вінаградавым. Справу блогера будуць разглядаць у Мінскім абласным судзе, паведамляюць праваабаронцы.
Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021-га ў ягоным доме ў Беразіне. Вядома, што на Вінаградава пачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — арт. 130 ("Распальванне сацыяльнай варожасці"), ч. 2 арт. 367 КК ("Паклёп на прэзідэнта") і арт. 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх").
Паведамлялася, што ў жодзінскай турме на палітвязня пастаянна ціснула адміністрацыя: яго садзілі ў карцар, а таксама паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці" і "схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.