Суд пакараў жыхара Баранавічаў, які прымушаў жонку зарабляць прастытуцыяй

У якасці пакарання суд прызначыў яму 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Вядома, што мужчына, які жыў недалёка ад трасы “Брэст-Масква” цягам некалькіх гадоў дапамагаў прастытуткам, якія працуюць непасрэдна на шашы.
Спачатку ён прапаноўваў ім жытло, а пасля пачынаў жорстка кантраляваць заробкі і адбіраў грошы. Калі іх неставала, прымушаў ісці на дарогу ўласную жонку. Жанчына звярнулася ў міліцыю толькі пасля таго, як пабоі сталі штодзённымі.

Разам з ёй у якасці сведкаў выступілі і іншыя жанчыны, якія аказваюць паслугі кіроўцам. У якасці прычын таго, чаму пра злачынствы не стала вядома раней, жанчыны называюць сорам і адсутнасць іншых сродкаў для існавання.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі