Суд у Гродне адмовіў у пазове кампаніі "Флагман М'юзік" да Бондаравай
Вольга Бондарава
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў кампаніі "Флагман М'юзік" у пазове да Вольгі Бондаравай аб абароне дзелавой рэпутацыі. Пра гэта напісала сама прапагандыстка ў сваім тг-канале.
Кампанія "Флагман М'юзік" займаецца прадзюсаваннем артыстаў і блогераў. І іх ліку — Дзмітрый Сіўчык (ДзімДзімыч). Бондарава пастаянна вінаваціць яго ў ЛГБТ-прапагандзе, кепскіх водгуках на адрас сілавікоў і закліках да сацыяльна небяспечных паводзін. У выніку кампанія падала пазоў да яе.
Раней пазоў супраць Бондаравай падаваў гродзенскі сайт Grodno.in — тады справу ўдалося залагодзіць да суда праз медыятара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.