На прапагандыстку Бондараву зноў падалі ў суд
Вольга Бондарава
Прадзюсарская кампанія "Flagman Music" падала ў суд на прапагандыстку і даносчыцу Вольгу Бондараву. Пазоў пра абарону дзелавой рэпутацыі будуць разглядаць сёння ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці, паведамляе рэсурс "Право имеют".
Flagman Music прадзюсуе мастакоў і блогераў. Адзін з артыстаў кампаніі — музыка Дзмітрый Сіўчык (псеўданім — Дзім Дзімыч). Бондарава неаднаразова абвінавачвала яго ў прапагандзе ЛГБТ, дыскрэдытацыі арміі і сілавікоў і супрацоўніцтве з "ворагамі Расіі".
Нагадаем, вясной на Бондараву падаў у суд уладальнік партала Grodno.in, пазоў таксама датычыў абароны дзелавой рэпутацыі. У адным са сваіх допісаў прапагандыстка назвала гэты сайт "экстрэмісцкім". Пазней яна допіс адкарэктавала. Пазову ў судзе ў выніку не разглядалі, бо бакі падпісалі пагадненне пра ўрэгуляванне спрэчкі праз медыятара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.