Судзілі затрыманых з музыкамі пад Мінскам, працяг — у сераду
3 жніўня ў судзе Мінскага раёна судзілі людзей, затрыманых разам з музыкамі гурта IRDORATH на лецішчы пад Мінскам. Некалькі чалавек былі аштрафаваныя. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, суддзя Антон Колабаў прысудзіў штраф (30 базавых — 870 рублёў) удзельніцы гурта BY CRY 39-гадовай Аляксандры Грахоўскай. За тое, што яна "адмовілася адчыняць браму для правядзення следчых дзеянняў, чым аказала непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі".
Грахоўская заявіла, што на лецішчы няма брамы — толькі зламаная брамка: "Як можна не адчыніць тое, што і так не зачыненае?!". Таму сваёй віны яна не прызнала. Жанчына заявіла, што прыйшла на дзень народзінаў да сяброўкі. Але перад пачаткам святкавання "з двух бакоў... пабеглі людзі ў вайсковай форме і пачалі страляць". 15 чалавек паклалі на зямлю, у іх забралі тэлефоны. Толькі пазней жанчынам дазволілі сесці на канапу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.