Супраць актывіста АГП Міхаіла Пашкевіча распачатая крымінальная справа
Крымінальная справа распачатая супраць актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі і лідэра маладзёжнай арганізацыі гэтай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіла Пашкевіча. Ён быў затрыманы 28 чэрвеня ў раёне чыгуначнага вакзала ў Мінску. Гэта
адбылося адразу пасля таго, як Палітрада АГП дэлегавала Пашкевіча ў
яксці назіральніка ў Цэнтральную выбарчую камісію.
Адзначым, што ў красавіку Міхаіл Пашкевіч праходзіў па "справе 14-ці" і быў асуджаны на абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады (без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу) за ўдзел у акцыі салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Калі суд прызнае Пашкевіча вінаватым па адміністрацыйнай справе, яму пагражае рэальнае пазбаўленне волі. Як паведамляе БелаПАН, супраць Пашкевіча высунутае абвінавачванне ў "хуліганстве", яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Працэс над Пашкевічам адбываецца ў гэтыя хвіліны ў судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы.