Супраць пошліны на выезд АГП будзе змагацца пікетамі

Акрамя таго, палітрада АГП патрабуе, каб "Лукашэнка, яго непрафесійны ўрад, яго прызначаны "парламент" прызналі, што яны прывялі краіну ў тупік, і сышлі ў адстаўку".



Пра гэта ў чацвер, 12 верасня паведаміў на прэс-канферэнцыі лідар партыі Анатоль Лябедзька. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, 13 верасня ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная заяўка на пікет супраць увядзення выязной пошліны. Дата пікета — 6 кастрычніка. Таксама заяўкі на пікеты будуць падаваць партыйцы на Гродзеншчыне і Брэстчыне.



Акрамя таго, у АГП пачалі збор 100 долараў сторублёвымі купюрамі. Гэтыя грошы, кажа Лябедзька, перададуць для Лукашэнкі ці Пракаповіча — гледзячы хто з іх будзе галоўным спікерам гэтай ідэі, — як знак іх банкруцтва".



Нагадаем, што некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка прапанаваў браць па 100 долараў з тых, хто выязджае за мяжу. Віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч 11 верасня паведаміў, што ўвесці гэтую пошліну плануецца праз месяц.



Фота — n24.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі