Сурыкаў: Спадзяюся, абмежаванні на беларускае мяса Расія здыме да 20 снежня

“Гэта будзе нам урокам. І ў межах інтэграцыйнага працэсу мы яго будзем улічваць. Вядома, несумленных вытворцаў будзем караць… Але трэба асцярожней”, — пракаментаваў Аляксандр Сурыкаў гандлёвы скандал.

Нагадаем, што з кастрычніка Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі з амаль двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў. За апошнія два тыдні 10 прадпрыемствам было дазволена вярнуцца на расійскі рынак.

На думку пасла, сітуацыю ўдалося урэгуляваць з дапамогай шматбаковых перамоваў. “Беларускі бок мае права набываць сыравіну за мяжой і перапрацоўваць яе”, — мяркуе Сурыкаў.

Каментуючы забарону на продаж шэрагу расійскіх тавараў у Беларусі, пасол Расіі паведаміў, што, верагодна, гэта быў справядлівы крок: “Магчыма, гэта было і правільна. Магчыма, якасць неадпаведная”.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі