Сустрэча футбалістаў Беларусі і Фінляндыі скончылася ўнічыю — 1:1 (відэа)
Адборачны матч футбольнага чэмпіянату свету 2014 года прайшоў 11 чэрвеня ў Гомелі.
На 24-й хвіліне лік адкрыў фінскі нападнік Тэему Пукі. На 85-й хвіліне лік зраўняў Дзмітрый Верхаўцоў.
Нагадаем, 7 чэрвеня беларуская зборная згуляла з фінамі ў Хельсінкі і прайграла з лікам 0:1.
Каманда Георгія Кандрацьева набрала 4 ачкі пасля 6 матчаў. Наша каманда займпае апошняе месца ў сваёй групе.
Фота — football.by