Сустрэча Пуціна з Абамам можа сарвацца праз Сноўдэна

Як падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні, Масква загадзя не папярэдзіла ЗША, што збіраецца даць прытулак бегламу агенту ЦРУ. Нагадаем, што на радзіме яго вінавацяць у разгалошванні сакрэтнай інфармацыі і крадзяжы дзяржаўнай уласнасці.



Карні даў зразумець, што запланаваная на верасень расійска-амерыканская сустрэча на вышэйшым узроўні паміж прэзідэнтамі Баракам Абамам і Уладзімірам Пуціным можа не адбыцца, інфармуе ВВС.



Па звестках агенцтва Reuters, запланаваныя на наступны тыдзень перамовы паміж дзяржсакратаром Джонам Кэры і міністрам абароны Чакам Хейгелам з іх расійскімі калегамі цяпер таксама "павіслі ў паветры".



Фота — inotv.rt.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі