Сусветны банк пракаментаваў планы павелічэння ў Беларусі заробку да 1000 рублёў
Сусветны банк пракаментаваў планы павелічэння ў Беларусі сярэдняга заробку да 1000 рублёў. Эксперты лічаць, што гэта вельмі складаная задача для ўсёй эканомікі. Прадстаўнік Сусветнага банку Кірыл Гайдук заявіў, што забяспечыць рост сярэдняга заробку можна альбо за кошт істотнага павелічэння прадукцыйнасці працы, альбо шляхам істотнага ўмацавання абменнага курса беларускага рубля, інфармуе партал tut.by.
Эксперты мяркуюць, што дасягнуць сярэдняга заробку ў Беларусі ў памеры 1000 рублёў можна толькі на ўзроўні асобных прадпрыемстваў.
Як вядома, задачу зрабіць сярэдні заробак у памеры 500 долараў (апошнім часам ужо ідзе гаворка пра 1000 рублёў) паставіў Аляксандр Лукашэнка.