"Свабода": Венгрыя пагражае заблакаваць падаўжэнне санкцый супраць Расіі
Венгрыя пагражае заблакаваць падаўжэнне санкцый ЕС супраць Расіі. Афіцыйны Будапешт патрабуе вывесці з "чорнага спісу" трох расійскіх алігархаў, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах.
Гаворка ідзе пра Алішэра Усманава (якога называюць "кашальком Пуціна"), Пятра Авена і Віктара Рашнікава.
Таксама паведамляецца, што Венгрыя хоча, каб у санкцыях, уведзеных супраць расійкіх банкаў, былі зробленыя выключэнні для аперацый з гуманітарнымі арганізацыямі.
Цяпер у "чорным спісе" ЕС 1217 фізічных і 108 юрыдычных асоб з Расіі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Венгрыя такім чынам цісне, каб Брусель хутчэй вылучыў ёй "кавідны" пакет субсідый, які ЕС затрымлівае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.