Сваякам аддалі цела памерлага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка

Сваякам аддалі цела памерлага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка

Сваякам аддалі цела палітвязня Вітольда Ашурка, памерлага ў шклоўскай калоніі, паведамляе "Белсат".

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, 21 траўня. Аднак цела аддалі сваякам толькі сёння. 

Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала журналістам, што ў Вітольда "забінтаваная галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот".

Дадатоквыя экспертызы сваякі вырашылі не рабіць, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне.

Само пахаванне адбудзецца 26 траўня ў Бярозаўцы, пад Лідай. Развітанне з Вітольдам Ашуркам пройдзе ў Доме быту з 9 да 13 гадзінаў, у 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога Духа.

Пасля акцыяў пратэсту Вітольд Ашурак быў асуджаны на пяць гадоў калоніі. У чым яго вінавацілі, засталося невядомым, бо суд быў закрытым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі