Сваякі пацвердзілі выкраданне беларускі і малдаванкі ў Сірыі

Падобныя ж прызнанні робіць жанчына, якая называе сябе Карына з Малдовы. Жанчыны кажуць, што іх прывезлі ў Сірыю пад выглядам журналістак. Усё адбываецца пад дуламі аўтаматаў і ў прысутнасці людзей у камуфляжы і балаклавах.



На сайце "Одноклассники" ёсць профіль з фотаздымкамі жанчыны пад імем Святланы Маркіяновіч і знешне падобнай. Паводле яго, Святлане Маркіяновіч 30 гадоў, яна з Жодзіна. На адным з фотаздымкаў Святлана ў салоне самалёта.



Радыё "Свабода" знайшло ў Малдове Леаніда Быдку — гэта брат Карыны Кольца, якая знаходзіцца ў палоне ў сірыйскіх паўстанцаў разам з беларускай Святланай Маркіяновіч. Ён паведаміў, што Карына выехала 25 ліпеня “на заробкі”, але нядаўна званіла з паведамленнем, што яе выкралі. Паводле словаў жанчыны, яе выкралі ў сяброўкі і зараз яны разам знаходзяцца ў палоне. Жанчына паведаміла, што знаходзіцца ў Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі