Сваякі загінулых пад Смаленскам прылятаюць у віцебскі аэрапорт
Віцебскі аэрапорт прымае самалёты са сваякамі загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам грамадзян Польшчы. У прыватнасці, у суботу там прызямліўся самалёт з братам загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Яраславам, паведамляе РИА Новости. Адзначаецца, што Віцебск з'яўляецца бліжэйшым да Смаленска аэрапортам, дзе магчымая бяспечная пасадка грамадзянскіх авіялайнераў.