Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

З такой заявай выступіў кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс.

З 23 ліпеня літоўскія памежныя службы ўводзяць дадатковыя захады для барацьбы з афрыканскай чумой.

Інфармацыю пра масавае знішчэнне гэтых жывёлаў пацвердзілі ў Лёзненскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці.

Вёску Беліца Лідскага раёна ў чацвер ачапілі супрацоўнікі сілавых ведамстваў. Прычынай стала афрыканская чума свіней.

Ад 19 ліпеня на мясных прылаўках можна набыць толькі ялавічыну і кураціну.

Пахаванне выяўленае недалёка ад Віцебску — прыкладна за 5 кіламетраў ад вёскі Яроміна, каля 25 кіламетраў ад мяжы з Расіяй.

Забраць могуць нават кансервы, якія дальнабойшчыкі бяруць на перакус — гэтак суседняя краіна абараняецца ад афрыканскай чумы свіней.

За тры тыдні на мяжы спалена 1,5 тоны прадуктаў, якія везлі вандроўнікі з Беларусі. Так літоўцы ўяўляюць сабе кардон ад афрыканскай чумы свінняў.

Таксама часова абмяжоўваюцца пастаўкі свініны з Белгарадскай вобласці. Гэта звязана з распаўсюджаннем там афрыканскай чумы свінняў.