На маладзечанскіх рынках забаранілі гандляваць свінінай
Ад 19 ліпеня на мясных прылаўках можна набыць толькі ялавічыну і кураціну.
Такое рашэнне прыняў Маладзечанскі райвыканкам. Ветэрынары кажуць, што свіная чума да Маладзечанскага раёна пакуль не дайшла. А забарону на гандаль свінінай тлумачаць прафілактычнымі мэтамі.
На мясцовым рынку журналістам "Рэгіянальнай газеты" паведамілі, што свініну, якую не прадалі напярэдадні, цалкам вывезлі з тэрыторыі рынку. Гандляваць гэтым відам мяса забаранілі да асобага распараджэння райвыканкама. Праўда, кілбасы і вэнджанае мяса купіць у свіным павільёне можна.
Фота — rh.by