Пагалоўе свіней у Беларусі за тры месяцы знізілася на 70 тысяч
Такое падзенне адзначанае з сакавіка па чэрвень.
Адпаведную статыстыку падае Нацыянальны статыстычны камітэт. Найбольшая колькасць пагалоўя свіней у краіне сёлета зафіксаваная ў сакавіку — больш за 3 мільёны 380 тысяч галоваў. Пасля гэтага адбываецца толькі падзенне — на 40 тысяч у красавіку, на 25 тысяч у траўні і на 5 тысяч у чэрвені.
Варта адзначыць, што пагалоўе свіней сёлета пакуль перавышае леташнія паказчыкі. Аднак летась лічбы толькі раслі — за выключэннем снежня.
Нагадаем, што сёлета ў Беларусі афіцыйна адзначаныя два ачагі афрыканскай чумы свіней. Суседнія краіны адмовіліся ад імпарту беларускай свініны. Паводле неафіцыйных звестак, у розных раёнах краіны масава забіваюць усё свіное пагалоўе, у тым ліку прыватных жывёлаў.