Літва заяўляе, што гатовая да дэзінфекцыі абутку на мяжы з Беларуссю
З такой заявай выступіў кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс.
Па словах Мілюса, якія перадае delfi.lt, пасажыраў не будуць прасіць мыць рукі. Кіраўнік ветслужбы кажа, што рукі і так мыюць даволі часта, а галоўную пагрозу пераносу заразы ўяўляе абутак.
Нагадаем, што ў нашай краіне афіцыйна выяўленыя два ачагі афрыканскай чумы свінняў.
Дэзінфекцыя абутку пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы пачнецца з аўторка, 23 ліпеня. Людзі павінны будуць праходзіць праз вільготныя дэзінфікуючыя дыванкі. Дэзінфекцыя транспартных сродкаў пачалася ўжо некалькі дзён таму.
Фота — Shutterstock