Ачаг афрыканскай чумы свіней выяўлены на Лідчыне
Вёску Беліца Лідскага раёна ў чацвер ачапілі супрацоўнікі сілавых ведамстваў. Прычынай стала афрыканская чума свіней.
Відавочцы кажуць, што ва ўсіх, хто выязджае з вёскі, правяралі сумкі — каб не вывозілі мяса.
У ветэрынарнай станцыі Лідскага раёна журналістам "Нашай Нівы" пацвердзілі, што ў вёсцы Беліца сапраўды быў зафіксаваны ачаг афрыканскай чумы свіней. Па словах ветэрынараў, ачаг ужо ліквідаваны. Маштабы і падрабязнасці падзеяў ветслужба паведамляць адмовілася.
Нагадаем, што раней афцыйна былі названыя ачагі эпідэміі ў Іўеўскім рвёне Гродзеншчыны і ў Віцебскім раёне.