Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

У расійскім ведамстве заяўляюць, што беларускі бок займаецца дэмагогіяй.

Мясцовая ветслужба кажа, што летась у адным з раёнаў зафіксавалі ўспышку свіной чумы, завезенай з Беларусі.

Прычына — афрыканская чума свіней.

Паведамляецца, што з 11 снежня Расія можа аднавіць пастаўкі з некаторых жывёлагадоўчых прадпрыемстваў Беларусі.

Прычынай называюць геном віруса АЧС, знойдзены ў кілбасе.

Еўрарадыё праверыла свініну з Камароўкі і каўбасу з крамы на геном віруса афрыканскай чумы.

Беларускія прадукты інспектары забралі ў людзей, якія прыязджаюць з Беларусі.

Пасля перамоваў у Мінску Рассельгаснагляд выказаў свае прэтэнзіі да Беларусі. У якіх тлумачыць, чаму забараняе увозіць беларускія прадукты.