У Расіі забаранілі прадукцыю яшчэ аднаго беларускага мясакамбіната
Прычынай называюць геном віруса АЧС, знойдзены ў кілбасе.
Ад 10 снежня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі ў Расію прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната. Па звестках службы, якія перадае interfax.by, у кілбасе гэтага мясакамбіната, якая прадавалася ў Разані, выявілі геном віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС). Гэта з'яўляецца парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Мытнага саюза і Расіі.
Гродзенскі мясакамбінат стаў дзявятым беларускім прадпрыемствам, чыя прадукцыя забароненая да ўвозу ў Расію з прычыны геному віруса АЧС.
Дарэчы, ад 11 снежня з гэтай жа прычыне ў Расію забаранілі пастаўкі прадукцыі Ашмянскага мясакамбіната. Яна таксама прадавалася ў Разані.
Фота — s13.ru