У Латвіі ў беларускай каўбасе выявілі геном віруса афрыканскай чумы свіней

Геном віруса афрыканскай чумы свіней выявілі ў прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра каўбасу "Англійскую" і "Артанінскую араматную" Віцебскага мясакамбіната, каўбасу "Міёрскую" Міёрскага мясакамбіната, каўбасу "Сфаская" прадпрыемства "Віцебскія прадукты", а таксама пра беларускую вараную каўбасу без маркіроўкі. Гэтая прадукцыя была забраная інспектарамі Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Латвіі ў пасажыраў, якія прыехалі з Беларусі. Пра гэта паведамляе "Рассельгаснагляд".

Нагадаем, што пад расійскія абмежаванні трапілі каля 20 беларускіх прадпрыемстваў. У мясных вырабах былі выяўленыя мікрабіялагічныя забруджванні, антыбіётыкі, а таксама геном афрыканскай чумы свіней. Прадуктовы канфлікт цягнецца амаль месяц. Між іншым, расіяне таксама знайшлі геном афрыканскай чумы ў прадукцыі Міёрскага мясакамбіната.

5 прэтэнзій Рассельгаснагляду да Беларусі

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі