Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Бярозаўская раёнка “Маяк” апублікавала артыкул галоўнага ветэрынарнага лекара раёну Генадзя Белавежкіна.

Рассельгаснагляд з 9 студзеня 2014 года здымае забарону на ўвоз свіней і свініны з шасці прадпрыемстваў Беларусі.

А пасля візіту камісіі хоча прадаць іх сабе самому. Гэтак бярозаўскі фермер хоча змякчыць страты ад прафілактыкі афрыканскай чумы свіней.

Для абароны сваіх свіней жыхары вёскі Палыкавічы звярнуліся ў Магілёўскі раённы суд.

Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка — гэта тычыцца прадукцыі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на Міншчыне.

Наша суседка пойдзе на такі крок з-за страху перад пранікненнем афрыканскай чумы свіней з Беларусі.

Наша краіна забараніла ўвоз негрануляванага сланечнікавага шроту з Расіі і Украіны.

Выпадак захворвання зафіксаваны ў вёсцы Данілаўцы на ферме племзавода "Рось".

Улады адрамантавалі толькі траціну дарогі да вёскі Дзеркаўшчына. Але гэты ўчастак пашкодзілі будкай,якая мусіла заблакаваць дарогу да свінакомплекса.