Беларусь прымае чарговую меру па барацьбе са свіной чумой
Наша краіна забараніла ўвоз негрануляванага сланечнікавага шроту з Расіі і Украіны.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасыллкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу. Каб не дапусціць распаўсюду афрыканскай чумы свінней да ўвозу на тэрыторыю краіны дапускаецца толькі грануляваны сланечнікавы шрот з Украіны і Расіі, кажуць у дэпартаменце.
Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь негрануляваных шротаў з Украіны і Расіі анулёўваюцца.
Фота — ua.all.biz