Афрыканская чума свіней прыйшла і ў Еўрасаюз — праз мяжу з Беларуссю
На літоўска-беларускай мяжы знайшлі трупы дваіх дзікоў, у якіх знайшлі гэты вірус.
Дагэтуль у Літве такіх выпадкаў не было зафіксавана. Улады гэтай краіны летась прымалі шматлікія захады, каб не дапусціць распаўсюду афрыканскай чумы свіней на сваю тэрыторыю з Беларусі.
Рассельгаснагляд у сувязі з апошнімі падзеямі паведамляе, што можа абмежаваць пастаўкі прадукцыі свінагадоўлі з Еўрасаюза. Адзначаецца, што папуляцыя дзікоў у краінах Балтыі, Польшчы, Францыі і іншых краінах вялікая, а гэта паспрыяе хуткаму распаўсюду захворвання.
Кансультацыі паміж спецыялістамі з Расіі і ЕС могуць прайсці ў панядзелак, 27 студзеня, інфармуе "Интерфакс-Запад".