Успышку свіной чумы зафіксавалі ў Ваўкавыскім раёне
Выпадак захворвання зафіксаваны ў вёсцы Данілаўцы на ферме племзавода "Рось".
Як паведамляе сайт volkovysk.by, захворванне на ферму занеслі самі работнікі. Яны выкарыстоўвалі салому, прывезеную з поля, дзе быў знойдзены труп дзіка.
У раённай ветстанцыі журналісту Еўрарадыё звесткі пра ўспышку афрыканскай чумы свіней пацвердзілі, але ад далейшых каментароў адмовіліся.
Паводле некаторых звестак, ад жыхароў шэрага вёсак Ваўкавыскага раёна патрабуюць выразаць свойскіх свіней.
Нагадаем, сёлета ў чэрвені першы ачаг свіной чумы быў выяўлены акурат на Гродзеншчыне.
Фота — 56orb.ru