Святары і чыноўнікі ўпрошваюць былых зняволеных не грашыць

На Зэльвеншчыне сёлета назіраецца рост злачыннасці. Мясцовыя ўлады палічылі, што вырашыць гэтую праблему можна выхаваўчымі гутаркамі з былымі зняволенымі. Таму цяпер ладзяцца сустрэчы святароў, міліцыянтаў, суддзяў, супрацоўнікаў службы занятасці і сяброў грамадскіх арганізацый з былымі "зэкамі".  Да грамадзянаў, якія маюць непагашаныя судзімасці, з гутаркамі прыходзяць дадому.

Дарэчы, днямі 22-гадовы жыхар Зэльвенскага раёна на наступны дзень пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі спрабаваў абрабаваць Сынковіцкую царкву-крэпасць. Злодзей ламаў дзверы храма з дапамогай старажытнага крыжа. Аднак быў заўважаны вяскоўцамі і затрыманы ў храме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі