Святлана Алексіевіч: у Беларусі стварылі новую каардынацыйную раду

Святлана Алексіевіч: у Беларусі стварылі новую каардынацыйную раду

Беларуская апазіцыя стварыла новую каардынацыйную раду. Імёны яе чальцоў трымаюць у сакрэце. Пра гэта пісьменніца Святлана Алексіевіч расказала ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Spiegel, перадае РІА "Новости". 

"Каардынацыйнай рады апазіцыі больш няма. Яе чальцы альбо знаходзяцца ў турме, альбо былі выгнаныя з краіны, альбо ўцяклі. Створаная новая рада. Імёны яе чальцо трымаюцца ў сакрэце для іх абароны. Зносіны вядуцца праз сацыяльныя сеткі", — кажа Алексіевіч.

Алексіевіч уваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады разам з яшчэ шасцю грамадскімі дзеячамі. Чацвёра з іх знаходзяцца цяпер за мяжой — сама Алексіевіч, а таксама Павел Латушка, Сяргей Дылеўскі і Вольга Кавалькова. За кратамі застаюцца Марыя Калеснікава і Максім Знак, нядаўна з СІЗА была выпушчаная Лілія Уласава. Многія з шараговых чальцоў Каардынацыйнай рады таксама або за кратамі, або пакінулі Беларусь. 

Пасля стварэння Каардынацыйнай рады Генпракуратура пачала крымінальную справу за заклікі да захопу ўлады. Самі чальцы КР неаднаразова падкрэслівалі, што іх мэта — арганізацыя мірнага транзіту ўлады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі