Святлана Алексіевіч увайшла ў спіс Forbes

Святлана Алексіевіч увайшла ў спіс Forbes

Амерыканскі часопіс Forbes уключыў пісьменніцу Святлану Алексіевіч у спіс 50 самых паспяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў, у рэгіёне EMEA (Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка).

Часопіс згадвае, што ў 2015 годзе Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

"Як крытыку дыктатарскіх рэжымаў яе артыкулы пра савецкае і постсавецкае жыццё віталі за тое, што яна засяроджвалася на асобе і чалавечнасці людзей, якія трапілі ў крызіс. У 2020 годзе Алексіевіч увайшла ў раду, якая выступала за мірны пераход улады на выбарах прэзідэнта Беларусі", — піша Forbes. 

Таксама згадваецца, што ўвосень 2020-га пісьменніца выехала з Беларусі ў Германію.

Святлана Алексіевіч была госцяй праграмы Еўрарадыё "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі