Святлана Багінская: Гісторыя Гуцу і Шчэрбы разбівае мне сэрца

Святлана Багінская. Фота: fb.ru
Святлана Багінская. Фота: fb.ru

Знакамітая беларуская гімнастка Святлана Багінская пракаментавала абвінавачванне ў згвалтаванні, якое ўкраінская спартсменка Таццяна Гуцу кінула беларускаму чэмпіёну Віталю Шчэрбу.

"Мне вельмі шкада чуць гэтую гісторыю пра Таццяну Гуцу. Тое, што з ёй адбылося, разбівае мне сэрца", — сказала Багінская.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы з Украіны Таццяна Гуцу сцвярджае, што стала ахвярай сэксуальнага гвалту з боку легендарнага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбы ў 1991 годзе. Інцыдэнт паміж спартоўцамі нібыта адбыўся на спаборніцтвах у Штутгарце.

Гуцу піша, што двое яе партнёраў па зборнай СССР — Таццяна Торапава і Рустам Шарыпаў — маглі паспрабаваць спыніць Віталя Шчэрбу, але не сталі гэтага рабіць. Сябры гімнасткі адразу ж успомнілі яшчэ адну спартсменку, якая ў той час выступала ў зборнай, — беларуску Святлану Багінскую: "І як яна да гэтага паставілася? Бо павінныя былі старэйшыя дзяўчынкі неяк аберагаць меншых?".

"Я жанчына, якая будзе стаяць за людзей, якіх я ведаю і пра якіх клапачуся, — працягвае Святлана. — Адзін з такіх людзей у аповедзе Таццяны, якога я асабіста ведаю на працягу 28-29 гадоў, гэта Рустам Шарыпаў, з якім я была у многіх паездках у якасці гімнасткі, удзельнічала ў многіх шоу пасля Алімпіяды.

Рустам — адзін з найвялікшых людзей, якіх я калі-небудзь сустракала, ён добры сябар, трэнер, бацька і муж.

Я проста хачу паведаміць, што ён ніколі не застанецца ўбаку і нічога не зробіць у такой сітуацыі".

Светлана Богинская: История Гуцу и Щербо разбивает мне сердце
Таццяна Гуцу і Віталь Шчэрба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі